Эўразьвяз намінаваў новага кіраўніка дэлегацыі ў Беларусі

Дырк Шубэль з былой кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта Беларусі Тацянай Караткевіч, архіўнае фота

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні 9 ліпеня абвясьціла аб шэрагу намінацый на высокія пасады.

У прыватнасьці кіраўніком дэлегацыі ЭЗ у Беларусі намінаваны Дырк Шубэль. Год таму ён наведваў Беларусь у складзе дэлегацыі Эўразьвязу. На той момант ён быў кіраўніком аддзелу двухбаковых дачыненьняў з краінамі «Ўсходняга партнэрства» Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск і Брусэль абмеркавалі адсутнасьць упаўнаважанага па правах чалавека без грамадзянскай супольнасьці

Афіцыйна на пасаду ён мае быць прызначаны пасьля атрыманьня агрэману ад беларускага боку.

Цяперашняя кіраўніца дэлегацыі ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын намінаваная на пасаду кіраўніцы дэлегацыі ў Армэніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца Эўразьвязу: Мы падтрымліваем свабоду СМІ і незалежныя СМІ паўсюль