Памочніка прадстаўніка Пуціна арыштавалі па справе аб дзяржаўнай здрадзе

Аляксандр Вараб’ёў

Суд у Маскве арыштаваў да 4 верасьня памочніка паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ва Ўральскай фэдэральнай акрузе Аляксандра Вараб’ёва па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Суд разглядаў хадайніцтва сьледзтва аб арышце Вараб’ёва ў закрытым рэжыме. Сам Вараб’ёў быў у камуфляжнай масцы, якая хавала твар.

Аляксандру Вараб’ёву 39 гадоў. На сваёй цяперашняй пасадзе ён быў ад 2018 году. Вараб’ёва затрымалі 4 чэрвеня. Пра затрыманьне паведамілі на наступны дзень, не называючы ягонай пасады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якуцкі шаман ідзе пешшу ў Маскву «выганяць Пуціна». ВІДЭА, ФОТА