У наступным годзе мінімальныя прахадныя балы на ЦТ падвысяць

Ілюстрацыйнае фота. Абітурыенты ідуць здаваць ЦТ, 2008 год

Сёлета ва ўнівэрсытэт можна падаваць дакумэнты, калі ў цябе 10 балаў за ЦТ па беларускай мове. У Акадэмію міліцыі можна і з 7-ю баламі.

Нездавальняючыя адзнакі на 2019 год Міністэрства адукацыі вызначыла яшчэ ў сакавіку 2019 году.

«У наступным годзе парогавыя падвысім», — паабяцаў на прэсавай канфэрэнцыі 2 ліпеня дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк.

Сёлета нездавальняючымі адзнакамі Мінадукацыі прызнае наступныя:

  • Ад 0 да 9 балаў (уключна) па беларускай і расейскай мове. Калі абітурыент паступае на філялягічны профіль, яму трэба набраць ня менш за 25 балаў.
  • Ад 0 да 19 балаў па першым профільным прадмеце — матэматыка, фізыка, хімія, біялёгія; ад 0 да 24 балаў па першым профільным прадмеце — гісторыя Беларусі, усясьветная гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежная мова.
  • Ад 0 да 9 балаў па другім профільным прадмеце — матэматыка, фізыка, хімія, біялёгія; ад 0 да 14 балаў па другім профільным прадмеце — гісторыя Беларусі, усясьветная гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежная мова.

Тым, хто паступае ў навучальныя ўстановы Міністэрства абароны, Міністэрства надзвычайных сытуацый, Памежнага камітэту і на вайсковыя факультэты, трэба набраць ня менш за 7 балаў па ўсіх прадметах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш бюджэтных месцаў і іншы разьлік ЦТ — Мінадукацыі пра ўступную кампанію-2019

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярэдні бал на ЦТ па беларускай мове вырас з 36 да 51

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатары ЦТ: «Выйграць у лятарэю ў мільён разоў прасьцей, чым адгадаць адказы на 18 заданьняў правільна»