Ад 1 ліпеня ў Беларусі набыла моц новая рэдакцыя закону «Аб дзяржаўных закупках», адзначае БелаПАН.
Новыя правілы такія:
- не дапускаецца зьмена ўмоваў праекту пагадненьня на стадыі заключэньня;
- падчас выкананьня дамовы забаронена мяняць патрабаваньні да дзяржаўнай закупкі: прадмету, аб’ёму, якасьці, цаны і парадку аплаты, тэрмінаў выкананьня і іншага;
- нельга будзе выстаўляць патрабаваньне да працягласьці папярэдняй працы, тэхнічнай абсталяванасьці, фінансавага стану выканаўцы работ, калі гэта не прадугледжана іншымі законамі (каб дапусьціць да дзяржзакупак малы і сярэдні бізнэс);
- самім закупнікам трэба займець аднаго ці некалькіх спэцыялістаў у закупках, накіраваць гэтага чалавека або людзей, а таксама чальцоў камісіі па закупках, на дадатковае навучаньне;
- дазволена ўключаць пастаўшчыкоў у сьпісы нядобрасумленных без суду, і не на год, а адразу на два;
- пры закупках з адной крыніцы трэба накіроўваць запыты ня менш як пяці пастаўнікам;
- мае запрацаваць інфармацыйна-аналітычная сыстэма кіраваньня дзяржаўнымі закупкамі, якая, як абяцаюць, аўтаматызуе ўвесь працэс ад стварэньня гадавога пляну і да аплаты дамовы, забясьпечыць празрыстасьць.