Колькі ў Беларусі маладых? Лічбы да Дня моладзі

Ілюстрацыйнае фота

Да 30 чэрвеня Белстат падлічыў, колькі ў краіне маладых людзей і расказаў, чым яны займаюцца.

Дзень моладзі сёлета адзначаецца 30 чэрвеня, у сувязі з чым Белстат апублікаваў статыстыку, зьвязаную з беларускай моладдзю. Паводле ведамства, колькасьць маладых жыхароў Беларусі (ад 14 да 31 году) на 1 студзеня 2019 года складала 1 мільён 859 тысяч чалавек. Гэта амаль кожны пяты жыхар краіны.

Таксама Белстат расказаў, чым займаюцца маладыя людзі ў Беларусі. Значная частка сярод іх — навучэнцы і студэнты. Толькі кожны пяты работнік арганізацыі ў краіне падпадае пад моладзевую катэгорыю. Самая моладзевая сфэра — IT-тэхналёгіі. Кожны другі супрацоўнік там маладзейшы за 31 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вывучаў ангельскую зь відосаў у інтэрнэце і паступіў у Гарвард»

Акрамя ІТ маладыя беларусы таксама працуюць у сфэры гатэльнага бізнэсу і грамадзкага харчаваньня. Там колькасьць маладых супрацоўнікаў дасягае 39%. У гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў — 30,%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Учыненьне дабра — горшае зло

Паводле Белстату, у мінулым годзе ў шлюб уступілі 40,5 тысяч дзяўчат і 36 тысяч хлопцаў. Маладыя беларускія жанчыны пераважна выходзяць замуж у 20-25 гадоў (57,6%). Маладыя беларускія мужчыны ствараюць сем’і пазьней, пераважна ў 25-30 гадоў (60,6%).