Кіраўніка дзьвюх менскіх службаў таксі злавілі на нясплаце 700 тысяч рублёў падаткаў

Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі паведаміў пра сьледчыя дзеяньні адносна кіраўніка дзьвюх менскіх службаў таксі — яго падазраюць у нясплаце падаткаў на суму звыш 700 тысяч рублёў.

Фінансавая міліцыя выявіла, што цягам 2015–2017 гадоў у бугальтарскім уліку дзьвюх кампаніяў не адлюстроўвалася частка выручкі ад паслуг, за якія плацілі гатоўкай.

Справу завялі на кіраўніка кампаніяў — 42-гадовага менчука, імя якога не называецца. Ці затрыманы ён, не ўдакладняецца. Паводле ч. 2 арт. 243 КК мужчыну пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.