У самалётах Boeing 737 MAX знайшлі новую праблему

Самалёт Boeing 737 MAX, ілюстрацыйнае фота

Фэдэральнае ўпраўленьне цывільнай авіяцыі ЗША выявіла новую магчымую рызыку пры эксплюатацыі самалёта Boeing 737 MAX, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы​.

Гаворка можа ісьці пра новую праблему ў праграмным забесьпячэньні «Боінга 737 MAX», якую пілёты выявілі падчас тэстаў з выкарыстаньнем авіясымулятара. Паводле крыніц Reuters і AFP, у пілётаў узьнікалі цяжкасьці з кіраваньнем самалётам пасьля ўключэньня сыстэмы манэўраваньня, якая прадухіляе звальваньне на крыло.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У больш як 300 самалётах Boeing 737 знайшлі бракаваныя дэталі

Раней паведамлялася, што прычынай крушэньня двух самалётаў «Боінг 737 MAX» у Інданэзіі і Этыёпіі былі недахопы ў рабоце менавіта гэтай сыстэмы. У выніку крушэньня самалёта Boeing 737 MAX у кастрычніку 2018 году ў Інданэзіі загінулі 189 чалавек, падчас катастрофы ў сакавіку 2019 году ў Этыёпіі загінулі 157 чалавек.

У сярэдзіне траўня ў кампаніі заявілі, што цалкам абнавілі праграму.

Больш за 400 пілётаў падалі пазоў супраць Boeing. Яны патрабуюць ад кампаніі «мільённыя кампэнсацыі» за ўтойваньне дэфэктаў у самалётах «Боінг 737 MAX». Палёты гэтай мадэлі «Боінга» прыпынілі да заканчэньня расьсьледаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік «Боінг» прызнаў памылку ў дзеяньнях кампаніі перад катастрофамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 400 пілётаў падалі ў суд на Boeing за ўтойваньне дэфэктаў самалётаў 737 MAX