Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 400 пілётаў падалі ў суд на Boeing за ўтойваньне дэфэктаў самалётаў 737 MAX


Самалёты Boeing 737 MAX на заводле Boeing у горадзе Рэнтан, штат Вашынгтон. 21 сакавіка 2019 году
Самалёты Boeing 737 MAX на заводле Boeing у горадзе Рэнтан, штат Вашынгтон. 21 сакавіка 2019 году

Больш за 400 пілётаў падалі групавы пазоў у суд супраць Boeing з прычыны «беспрэцэдэнтнага ўтойваньня» кампаніяй «вядомых дэфэктаў у канструкцыі» у самалётах Boeing 737 MAX, паведамляе аўстралійскі ABC News са спасылкай на судовыя дакумэнты.

Менавіта ўтойваньне недахопаў Boeing 737 MAX прывяло да крушэньня самалётаў у Інданэзіі і Этыёпіі, заяўляюць пілёты. Яны, у прыватнасьці, крытыкуюць рашэньне Boeing усталяваць аўтаматызаванае праграмнае забесьпячэньне — MCAS, якая надало самалёту «небясьпечныя аэрадынамічныя недахопы пры кіраваньні».

У калектыўным пазове пілёты заяўляюць, што пасьля таго, як палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя, яны панесьлі фінансавыя страты і пацярпелі ад псыхічных разладаў. Пазоўнікі патрабуюць ад карпарацыі «мільённыя кампэнсацыі», дакладную суму ABC News не называе. Пазоў будзе разгледжаны ў судзе Чыкага 21 кастрычніка.

У выніку крушэньня самалёту Boeing 737 MAX у кастрычніку 2018 году ў Інданэзіі загінулі 189 чалавек. Падчас катастрофы ў сакавіку 2019 году ў Этыёпіі загінулі 157 чалавек. У кампаніі тады прызналі, што на борце абодвух самалётаў адбыўся збой сыстэмы MCAS.

Пазьней кампанія Boeing выявіла дэфэкты дэталяў самалётаў 737 NG і 737 MAX у 312 самалётах па ўсім сьвеце. Палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя ў многіх краінах сьвету.

У траўні Boeing выправіла памылкі ў праграмным забесьпячэньні сымулятараў, на якіх трэнуюцца пілёты самалётаў 737 MAX. Тады ў кампаніі заявілі, што збой у сыстэме карэкцыі манэўраваньня мог стаць прычынай крушэньня двух самалётаў такіх мадэляў. Фэдэральная адміністрацыя авіяцыі ЗША абвінаваціла «Боінг» у тым, што больш чым год кампанія не паведамляла пра няспраўнасьць індыкатара бясьпекі ў кабіне пілётаў Boeing 737 MAX.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG