Белстат: амаль чвэрць даходаў беларусаў прыпадае на стыпэндыі і пэнсіі

Ілюстрацыйнае фота

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені–​красавіку 2019 году выраслі на 7,6% у параўнаньні з узроўнем студзеня 2018 году, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў:

  • аплата працы займае 63,8%;
  • даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,6%;
  • трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншыя) — 24,2%;
  • даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,4%.

Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўсё больш людзей пакутуюць ад голаду, калі багацьця ў сьвеце паболела