Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўсё больш людзей пакутуюць ад голаду, калі багацьця ў сьвеце паболела


Выдача гуманітарнай дапамогі ў Вэнэсуэле, люты 2019

Канфлікты і зьмены клімату зьяўляюцца асноўнымі прычынамі павелічэньня колькасьці галадаючых у сьвеце. Да такой высновы прыйшлі аўтары новага дакладу Стакгольмскага міжнароднага інстытута дасьледаваньня праблем міру (SIPRI).

Колькасьць галадаючых у сьвеце перавышае 800 мільёнаў. Паводле зьвестак SIPRI, 60 працэнтаў зь іх знаходзяцца ў краінах, ахопленых канфліктамі. У дакладзе адзначаецца, што палітычная нестабільнасьць і зьвязаныя з канфліктамі перамяшчэньні людзей спараджаюць харчовы крызыс.

Акрамя таго, зьмяненьне клімату пагаршае магчымасьці людзей атрымліваць дастатковы аб’ём харчаваньня. У дакладзе гаворыцца, што колькасьць галадаючых расьце ў сувязі з тым, што ўраджаі зьнішчаюцца экстрэмальнымі паводкамі і засухамі.

Сусьветная харчовая праграма ААН паведаміла, што летась самы цяжкі харчовы крызыс меў месца ў Емэне. За ім паводле ступені цяжкасьці ідуць Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Аўганістан, Этыёпія, Сырыя, Судан, Паўднёвы Судан і паўночныя рэгіёны Нігерыі.

Сусьветная харчовая праграма — найбуйнейшая гуманітарная арганізацыя па барацьбе з голадам. Кожны год яна аказвае харчовую дапамогу амаль 90 мільёнам чалавек у раёнах, пацярпелых ад канфліктаў і стыхійных бедзтваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG