У Малдове затрымалі лідэра прарасейскай партыі

Рэната Усатый

У Малдове затрымалі лідэра прарасейскай палітычнай сілы «Наша партыя» Рэната Усатыя, паведамляе малдоўская служба Радыё Свабода. Гэта адбылося пасьля таго, як Усатый перасёк пункт пропуску на мяжы Румыніі і Малдовы.

Як паведамілі прадстаўнікі «Нашай партыі», Усатый пазваніў і паведаміў, што быў затрыманы і яго даставяць у Кішынэў у пракуратуру па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Паводле прыхільнікаў палітыка, гэта адбылося, бо раней быў выдадзены ордэр на ягона арышт. Аднак, паводле іх, пакуль нельга казаць аб паўнавартасным затрыманьні, а толькі аб дастаўцы ў пракуратуру для размовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова: пераможаныя ў палітычным крызісе пачынаюць пакідаць краіну

У пракуратуры Малдовы заяўлялі, што Усатый «абвінавачваецца ў арганізацыі злачыннай групоўкі, чальцы якой зрабілі два злачынствы — прысваеньне чужой маёмасьці і замах на забойства».

Некалькі гадоў Усатый жыў у Маскве. Але цяпер ён заявіў, што сытуацыя ў краіне зьмянілася і што ён вяртаецца ў Малдову, каб «разабрацца з крымінальнымі справамі», якія, паводле яго, былі распачатыя незаконна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны суд Малдовы адмяніў свае рашэньні: крызіс завершаны