Жыхара Пінскага раёну пакаралі за тое, што вазіў спадарожнікаў праз blablacar

Дарога з blablacar у Белаурсі можа абярнуцца клопатамі

Эканамічны суд суд Берасьцейскай вобласьці аштрафаваў жыхара Пінскага раёну за тое, што ён за грошы набіраў спадарожнікаў праз сайт blablacar.ru.

У падатковай інспэкцыі вывучылі ягоны профіль на сайце і налічылі 80 паездак.

Колькі зарабіў паляшук на паездках, падатковікі ня высьветлілі.

За прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі суд пакараў кіроўцу штрафам — 127 рублёў 50 капеек.

Машыну ў яго не сканфіскавалі, бо ён трапіўся праваахоўнікам упершыню і прызнаў віну.

Летась у Берасьцейскай вобласьці разгледзелі 40 падобных справаў, сёлета — 13. Найчасьцей судзілі кіроўцаў, што карысталіся аплікацыяй TaxeeDriver, а таксама сайтамі beepcar.ru і blablacar.ru. Машыны ні ў кога не сканфіскавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дуля ў кішэні. Як прымусіць людзей плаціць дарожны збор?