Кіраўнікі Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку правялі кароткую гутарку.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце расейскага прэзыдэнта, яны «абмеркавалі актуальныя двухбаковыя пытаньні» і «актуальныя пытаньні інтэграцыі». Абодва кіраўнікі, у прыватнасьці, пацьвердзілі намер правесьці двухбаковую сустрэчу блізкім часам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка паляцеў у Бішкек назіраць за самітам ШАС«Акрамя таго, Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка закранулі тэму правядзеньня ў Менску II Эўрапейскіх гульняў».