Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спрабуе дыстанцыявацца ад Расеі, — Wall Street Journal


Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпінь пасьля прэзэнтацыі кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» каля Менску, 12 траўня 2015
Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпінь пасьля прэзэнтацыі кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» каля Менску, 12 траўня 2015

«Геапалітычная сытуацыя зьмянілася, у нашым рэгіёне зьявіліся новыя канфлікты, і Злучаныя Штаты пабачылі, што Беларусь — не прыдатак нейкай іншай краіны», — цытуе амэрыканскае выданьне Wall Street Journal беларускага міністра замежных спраў Уладзімера Макея.

Аўтар артыкулу, аднак, дадае, што Макей заклікаў не перабольшваць разыходжаньні паміж Беларусьсю і Расеяй.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

У артыкуле, які апублікаваны Wall Street Journal 14 чэрвеня, адзначаецца, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка за апошнія гады здолеў дабіцца пацяпленьня адносінаў з Захадам. Патрэба зьменшыць залежнасьць ад Расеі стала відавочнай пасьля 2014 году, калі Расея анэксавала Крым і пачалася вайна на ўсходзе Ўкраіны.

Выданьне нагадвае пра тое, што Беларусь сёлета дабілася адкліканьня расейскага амбасадара, якога абвінавачвалі ў непавазе да беларускага сувэрэнітэту, а празь некалькі дзён адбыліся арышты намесьніка кіраўніка Савету бясьпекі і генэральнага дырэктара кампаніі «Белтэлекам». Абодва былі затрыманыя за хабар ад прадстаўнікоў расейскіх кампаній.

Згадваецца і канфліктная сытуацыя вакол нафтаправоду «Дружба». Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што праз пастаўкі няякаснай расейскай нафты Беларусь страціла «велізарныя грошы» — сотні мільёнаў даляраў.

Аўтар артыкулу ў Wall Street Journal таксама піша пра спробыы Беларусі атрымаць інвэстыцыі з Кітаю, каб зьменшыць агромністую эканамічную залежнасьць ад Расеі.

«Давайце будзем шчырымі — Беларусь сёньня не зьяўляецца незалежнай, прынамсі эканамічна, — цытуе Wall Street Journal адну зь дзьвюх апазыцыйных дэпутатак у Палаце прадстаўнікоў Ганну Канапацкую. — Немагчыма нічога зрабіць без дывэрсыфікацыі і пераразьмеркаваньня гандлю, але гэта немагчыма зрабіць без рэформаў, а рэформаў не чакаецца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG