Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Маскве атакавалі хакеры. Кампутарны ўзлом адбыўся яшчэ ў лютым 2017 году, але выявілі яго толькі сёлета ў красавіку, за некалькі тыдняў да выбараў у Эўрапарлямент. Пацярпелі як мінімум два кампутары. Пра гэта піша BuzzFeed са спасылкай на ўнутраны дакумэнт прадстаўніцтва.
Ананімная крыніца BuzzFeed паведаміла, што за атакай стаяць расейскія структуры.
Эўрапейская служба зьнешніх сувязяў заявіла, што хакерская атака закранула несакрэтную сетку прадстаўніцтва Эўразьвязу. Вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губэрнатар Флорыды: расейскія хакеры ўзламалі дьве базы дадзеных выбарнікаў у 2016 годзеBuzzfeed піша, што напярэдадні выбараў Эўрапарлямэнт прыняў шэраг мер па супрацьдзеяньні кібэратакам, у тым ліку плян барацьбы з дэзінфармацыяй. Аднак у Бруселі лічаць, што некаторыя краіны ЭЗ не прымаюць неабходных мер для супрацьстаяньня расейскай актыўнасьці ў кібэрпрасторы.
Масква сваё ўмяшаньне ў палітыку іншых дзяржаў і падтрымку хакераў адпрэчвае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У WhatsApp знайшлі і закрылі сур’ёзную «дзірку», якой карысталіся ізраільскія «гандляры кібэрзброяй»