Цыганскі барон кажа, што забойцаў магілёўскага міліцыянта затрымалі. Міліцыя не пацьвярджае

Лясок на ўскрайку Магілёва, дзе знайшлі цела міліцыянта

Міліцыя затрымала падазраваных у забойстве лейтэнанта Яўгена Патаповіча, і гэта славяне, а не цыганы ці каўказцы, як паведамлялі раней са спасылкай на міліцэйскія перамовы. Пра гэта Свабодзе сказаў Леанід Казіміраў, цыганскі барон з раёну Грабянёва — месца кампактнага пражываньня цыганоў у Магілёве.

«У мяне дакладная інфармацыя, што гэта не цыганы», — сказаў Казіміраў Свабодзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр цыганскай дыяспары Магілёва: Цяпер пад вартай каля сотні чалавек

Ён дадаў, што затрыманых учора ўначы цыганоў пачалі выпускаць з ізалятару часовага ўтрыманьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас усе плачуць. За што таго добрага хлопца забілі?» — рэпартаж з трывожнага Магілёва. ФОТА

«Гэтае злачынства — вялікі боль для ўсіх, — сказаў Казіміраў. — І я рады, што затрымалі падазраваных. Яны ня маюць ніякага дачыненьня да цыганоў».

Сьледчы камітэт і міліцыя пакуль не пацьвярджаюць інфармацыі пра затрыманьне падазраваных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забітага ў Магілёве супрацоўніка ДАІ пахаваюць 18 траўня. Што пра яго вядома

Увечары 16 траўня невядомыя выкралі лейтэнанта дарожна-патрульнай службы ДАІ Яўгена Патаповіча. Меркавана, ён адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і быў захоплены. Пазьней Патаповіча знайшлі мёртвым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як міліцыя шукала забойцаў лейтэнанта Патаповіча і выкрадальнікаў генэрала Захаранкі? Параўноўваем