Пасьля пратэстаў у расейскім Екацярынбургу мэр абвясьціў, што будаўніцтва храму прыпыняецца. УЖЫВУЮ

У расейскім горадзе Екацярынбургу чацьвёрты дзень працягваюцца пратэсты супраць будаўніцтва праваслаўнага храму на месцы сквэру каля Тэатру драмы. У чацьвер паліцыя арганізавала ачапленьне на месцы мітынгу. Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю.

Зь мітынгоўцамі сустрэліся кіраўнік Екацярынбургу Аляксандр Высокінскі і былы кіраўнік Яўгеній Ройзман. У адрас цяперашняга кіраўніка гораду ўдзельнікі акцыі скандавалі «Ганьба!» і «У адстаўку!».

Паводле мясцовых СМІ, Высокінскі паведаміў, што будаўніцтва храму пакуль прыпыняецца. Ён паспрабаваў растлумачыць чаму зручней правесьці апытаньне наконт будаўніцтва храму, а не рэфэрэндум, як таго патрабуюць мітынгоўцы. Кіраўнік гораду запрасіў на сустрэчу журналістаў і 30 чалавек ад мітынгоўцаў, каб абмеркаваць сытуацыю.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў правесьці апытаньне жыхароў раёна Екацярынбургу наконт будаўніцтва храму на месцы сквэру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП разагнаў акцыю пратэсту ў Екацярынбургу. Затрымалі дзясяткі чалавек