Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП разагнаў акцыю пратэсту ў Екацярынбургу. Затрымалі дзясяткі чалавек


Удзельнікі акцыі супраць будаўніцтва сабора ў гонар сьвятой Кацярыны ў цэнтры горада
Удзельнікі акцыі супраць будаўніцтва сабора ў гонар сьвятой Кацярыны ў цэнтры горада

Дзясяткі чалавек затрыманыя ў Екацярынбургу на акцыі пратэсту супраць будаўніцтва праваслаўнага сабора на месцы сквэру ў цэнтры гораду. У аддзяленьні паліцыі таксама даставілі некалькі непаўналетніх.

Расейскае выданьне Znak.com паведамляе, што ўсяго затрымалі 61 чалавека, выданьні 66.ru, «Екатеринбург онлайн» і «МБХ Медиа» пішуць пра 58 затрыманых.

Удзень 15 траўня ўлады паставілі вакол сквэра новую агароджу з мэталічных лістоў вакол меркаванага месца пабудовы сабора. Яго ахоўваюць супрацоўнікі Расгвардыі. Да ночы яны выціснулі пратэстоўцаў ад плота за тэрыторыю сквэру і зьнялі ачапленьне.

Радыё Свабода вяло прамую трансьляцыю зь месца падзей.

Перад пачаткам акцыі паліцыянты затрымалі некалькі чалавек, сфатаграфавалі іх дакумэнты, узялі тлумачальныя і адпусьцілі. СМІ паведамляюць пра тое, што двое з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла 14 траўня, атрымалі 10 і 8 сутак арышту.

Удзельнікі акцыі зладзілі флэшмоб зь ліхтарыкамі. Яны накіравалі іхнае сьвятло ў бок агароджанай тэрыторыі сквэру.

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, пратэстоўцы прарвалі ачапленьне АМАПу на адным з участкаў. У супрацоўнікаў Расгвардыі кідалі камяні і бутэлькі. Znak.com піша, што ў натоўпе быў правакатар, які заклікаў да актыўных дзеяньняў. Яго затрымалі.

  • Акцыі супраць будаўніцтва храма ў Екацярынбургу пачаліся 13 траўня, пасьля таго як меркаванае месца будаўніцтва абнесьлі загародай. Жыхары горада спрабавалі зьнесьці плот, патрабуючы спыніць работы. Тады затрымалі чатырох чалавек.
  • 14 траўня губэрнатар Яўгені Куйвашаў правёў сустрэчу паміж праціўнікамі і прыхільнікамі будаўніцтва храма. Праціўнікі будоўлі назвалі яе безвыніковай. Па выніках сустрэчы віцэ-губэрнатар Сяргей Біданько заявіў, што ва ўладаў няма ніякіх падставаў, каб пераносіць месца будаўніцтва аб’екта. Кампрамісам з боку чыноўнікаў ён назваў магчымасьць будаўніцтва новых зялёных зонаў у горадзе.
  • Позна ўвечары 14 траўня супрацоўнікі АМАП пачалі адціскаць удзельнікаў стыхійнай акцыі. Паліцыя затрымала 28 чалавек. 15 траўня стала вядома, што на лідэраў пратэсту склалі пратаколы аб арганізацыі масавага мерапрыемства без падачы паведамленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG