На жылым доме ў Менску вывесілі савецкі сьцяг і партрэт Сталіна. ФАТАФАКТ

У Менску з вакна аднаго з жылых дамоў на Партызанскім праспэкце вывесілі савецкі сьцяг — верагодна гэта так званы «Сьцяг перамогі», сымбаль перамогі СССР у мінулай вайне. За вакном таксама відаць вялікі партрэт савецкага дыктатара Ёсіфа Сталіна.

9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк», у якой узялі ўдзел каля 500 чалавек, некаторыя зь іх замест партрэтаў загінулых ў Другой сусьветнай вайне родзічаў несьлі партрэты Сталіна і Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), сьцягі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З партрэтамі Леніна і Сталіна. У Менску прайшоў мітынг «Несьмяротны полк». ФОТА і ВІДЭА

На акцыі раздавалі «георгіеўскія стужкі», дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было. Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.