Грамадзянка Кітаю, жонка былога кіраўніка Інтэрполу Мэн Хунвэя, затрыманага ўладамі КНР, Грэйс Мэн атрымала палітычны прытулак у Францыі. Пра гэта паведамляе канал France 24 са спасылкай на агенцтва France-Presse.
Паводле адваката, Грэйс Мэн і двое яе дзяцей атрымалі прытулак 2 траўня. Менавіта яна заявіла францускай паліцыі аб зьнікненьні свайго мужа ў верасьні 2018. Тады кіраўнік Інтэрполу Мэн Хунвэй быў затрыманы падчас паездкі ў Пэкін. Улады КНР заявілі, што ў дачыненьні да Хунвэя заведзеная крымінальная справа за атрыманьне хабару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік Інтэрполу знайшоўся ў кітайскай турме і падаў у адстаўкуПасьля гэтага, Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі Інтэрпол заявіла, што яе прэзыдэнт Мэн Хунвэй падаў у адстаўку, і ў лістападзе 2018, кіраўніком Інтэрполу быў абраны 57-гадовы Кім Чэн Ян з Паўднёвай Карэі.
На працягу апошніх месяцаў Грэйс Мэн і яе дзеці знаходзіліся пад аховай францускай паліцыі, пасьля таго як яна сёлета ў лютым паскардзілася ў пракуратуру Ліёну, што яе спрабавалі выкрасьці.