Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбралі новага прэзыдэнта Інтэрполу. Не расейскага генэрала

Кім Чэн Ян
Кім Чэн Ян

На штогадовай канфэрэнцыі Інтэрполу ў Дубаі прадстаўнікі 192 краін-удзельніц выбралі новага прэзыдэнта арганізацыі.

Ім стаў карэец Кім Чэн Ян. Да гэтага ён выконваў абавязкі прэзыдэнта арганізацыі. Гэтая пасада аказалася вакантнай пасьля нечаканага зьнікненьня і потым адстаўкі былога прэзыдэнта Інтэрполу Мэн Хунвэя. Яго затрымалі ў Кітаі праз абвінавачваньне ў хабарніцтве.

У апошнія дні ў міжнародных СМІ зьявіліся публікацыі пра спробы Масквы пралабіяваць кандыдатуру расейскага генэрала Аляксандра Пракапчука, аднаго з чатырох цяперашніх віцэ-прэзыдэнтаў Інтэрполу, у якасьці новага кіраўніка арганізацыі.

Гэта выклікала рэзка крытычную рэакцыю сярод дэмакратычна настроеных расейскіх апазыцыянэраў і шэрагу амэрыканскіх палітыкаў.

Галоўны аргумэнт праціўнікаў расейскага кандыдата ў тым, што генэрал, узначаліўшы Інтэрпол, стаў бы выкарыстоўваць гэтую арганізацыю для перасьледу палітычных апанэнтаў Пуціна.

XS
SM
MD
LG