У Крамлі пракамэнтавалі прапанову Трампа аб адмове ад ядзернай зброі

Дональд Трамп і Ўладзімер Пуцін

У Крамлі пакуль не гатовыя сур’ёзна разглядаць прапановы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб ядзерным раззбраеньні, паколькі ў іх «няма канкрэтыкі». Пра гэта сказаў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Па словах Пяскова, «было б ідэальна ачысьціць увесь сьвет ад ядзернай зброі», але пры гэтым нельга забываць і пра стрымліваючы фактар гэтай зброі, якая, паводле яго слоў, можа дапамагчы выратаваць сьвет ад «жахлівай памылкі».

Пра тое, што Злучаным Штатам, Расеі і Кітаю варта было б адмовіцца ад ядзернай зброі, Трамп заявіў напярэдадні ў інтэрвію тэлеканалу Fox. Акрамя таго, па дадзеных крыніц The Washington Post і CNN, прэзыдэнт ЗША даручыў сваёй адміністрацыі распрацаваць праект новых пагадненьняў з Расеяй і Кітаем аб кантролі над узбраеньнямі. Мэта гэтага, па дадзеных СМІ — паспрабаваць абмежаваць ядзернае ўзбраеньне Расеі пасьля верагоднага спыненьня дзеяньня дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці, а таксама стрымаць патэнцыял Кітая.

Па словах Пяскова, афіцыйна ЗША пакуль не абмяркоўвалі з Масквой гэтую ідэю.