Хунта 2.0: Як Зяленскі стаў новым ворагам для расейскіх дзяржаўных тэлеканалаў. ВІДЭА

Дзьмітрый Кісялёў

Пераможца прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Уладзімер Зяленскі ў пачатку гонкі быў хутчэй станоўчым героем у расейскіх СМІ. Усё зьмянілася яшчэ да абвяшчэньня першых вынікаў галасаваньня. Цяпер на расейскіх фэдэральных каналах пра яго кажуць гэтак жа рэзка, як пра Пятра Парашэнку апошнія некалькі гадоў.