Мінпрыроды заклікала адмовіцца ад плястыкавых кветак на могілках

Могілкі ў мястэчку Сьвіслач на Горадзеншчыне

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя заклікае адмовіцца ад плястыкавых кветак на могілках.

Ведамства заклікае выкарыстоўваць замест плястыкавых кветак:

  • кветкі ў гаршчках;
  • расьліны-шматлетнікі, высаджаныя ў глебу;
  • карлікавыя кустарнікі;
  • газонную траву;
  • зьнічы;
  • стужкі з тканіны.

Інфаграфіка Міністэрства прыроды

Паводле Мінпрыроды, плястыкавыя кветкі наносяць школу прыродзе, выдзяляючы таксычныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтовыя воды. Штогод «пасьля сьвятаў» на палігоны цьвёрдых бытавых адкідаў вывозяць каля мільёна плястыкавых кветак. Тэрмін іх раскладаньня — ад 100 да 500 гадоў.

Ведамства падкрэсьліла шкоду спальваньня кветак, падчас якога выдзяляюцца цяжкія мэталы і дыяксіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэмарыялы ахвярам сталінізму ў Быкаўні і Курапатах: 6 падабенстваў і адрозьненьняў