Урад Расеі забараніў увоз шэрагу тавараў ўкраінскай вытворчасьці. Пад абмежаваньне трапілі пастаўкі бюстгальтараў, панчохаў, фуфаек і бульдозэраў. Дакумэнт апублікаваны на сайце расейскага ўраду.
Расейскія ўлады таксама забаранілі правозіць сукенкі, спадніцы, калготкі, шкарпэткі, майкі і іншыя тавары тэкстыльнай прамысловасьці. Таксама пад эмбарга трапілі сталёвы посуд, трубы, кардон, пакеты, мяшкі і скрынкі. Абмежаваньні накладзеныя на пастаўку вырабленых на Украіне пагрузчыкаў і трубаўкладчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна зьвярнулася ў Міжнародны суд, патрабуючы вызваліць палонных маракоўРаней Расея ўстанавіла забарону на экспарт нафты і нафтапрадуктаў на Ўкраіну. Пра гэта на пасяджэньні расейскага ўраду ў чацьвер заявіў прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў. З 1 чэрвеня сыравіну можна будзе вывозіць толькі па асобных дазволах.
10 красавіка ўрад Украіны пашырыў пералік тавараў з Расеі, якія трапляюць пад эмбарга, у прыватнасьці, шклотару і фармалін.
16 красавіка Міжнародны арбітражны суд абавязаў Расею выплаціць на карысьць публічнага акцыянэрнага таварыства «Укрнафта» больш за 50 мільёнаў даляраў за нацыяналізацыю маёмасьці кампаніі пасьля анэксіі Крыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі суд зьмясьціў пад хатні арышт бізнэсоўца, выдачы якога патрабуе Беларусь