На Віцебшчыне згарэў драўляны касьцёл XIX стагодзьдзя

Пажар у касьцёле Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Рамні на Гарадоччыне

У каталіцкім храме Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Рамні на Гарадоччыне 17 красавіка здарыўся пажар.

Драўляны касьцёл у вёсцы Рамні быў пабудаваны ў 1896 годзе на мураваным фундамэнце храма XVIII стагодзьдзя з захаваньнем яго пляну. Касьцёл — гісторыка-культурная каштоўнасьць.

Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый, будынак храму не эксплюатаваўся больш за 30 гадоў.

Ратавальнікі зьліквідавалі адкрытае гарэньне.

Пажар зьнішчыў у касьцёле дах і столь, пашкодзіў сьцены. Прычына пажару высьвятляецца.