У Менску гарэў паркінг гандлёвага цэнтру Galleria Minsk

На паркінгу менскага гандлёвага цэнтру загарэўся аўтамабіль

На шматпавярховым паркінгу менскага гандлёвага цэнтру Galleria Minsk загарэўся аўтамабіль, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.

Пажар пашкодзіў дзьве машыны, якія стаялі побач, піша МНС. Астатнія аўто атрымалі апёкі, перадае карэспандэнт Свабоды.

Відавочцы паведамілі ратавальнікам пра ўзгараньне ў 17:16. Па стане на 17:35 пажар быў ліквідаваны.

Уладальніца BMW, які пашкодзіўся падчас пажару

Ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгараньня высьвятляюцца.

Belarus - fire in Galleria Minsk shopping center, 17 april 2019