Лукашэнка выказаў спачуваньні з прычыны пажару ў парыскім саборы Notre-Dame

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 16 красавіка выказаў спачуваньні прэзыдэнту Францыі Эмануэлю Макрону і францускаму народу з прычыны пажару ў саборы Парыскай Божай Маці, піша БелТА.

«Падзяляем з францускім народам горыч ад вялікай страты, якая напаткала ўсіх хрысьціян і міжнародную супольнасьць, і спадзяёмся на хуткае аднаўленьне гэтага выбітнага помніка сусьветнай архітэктуры», — адзначыў Лукашэнка.

Што ўдалося ўратаваць у саборы Парыскай Божай Маці

Выява ў вялікім памеры

У Парыжы 15 красавіка часткова згарэў сабор Парыскай Божай Маці, унікальны помнік архітэктуры, якому 850 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15 беларускіх «Нотр-Дамаў», разбураных камуністамі. ФОТА