У новым кліпе Макса Каржа — бел-чырвона-белы сьцяг. ВІДЭА

Канцэрт Макса Каржа ў Кіеве. 2017 год. Ілюстрацыйнае фота.

Папулярны беларускі рэпер Макс Корж выпусьціў 7 красавіка кліп на песьню «Контрольный». У кадрах зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг.

Гэта першы кліп Каржа ў 2019 годзе. Ён зроблены зь відэанарэзкі з канцэртаў сьпевака. У кадры трапляюць сьцягі фанатаў, якія прыходзілі на канцэрты: дзяржаўны беларускі, украінскі, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг з «Пагоняй».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макс Корж падпявае Лявону Вольскаму. ВІДЭА

У 2016 годзе Макс Корж выклаў у свой інстаграм відэа, як ён падпявае песьню «Простыя словы» падчас канцэрту Вольскага.

Макс Корж — адзін з найбольш папулярных беларускіх музыкаў. Ён быў першым, зь мясцовых выканаўцаў, хто сабраў канцэрт на «Мінск-Арэне». 24 жніўня пройдзе вялікі канцэрт Каржа на стадыёне «Дынама».