Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Experty.by назвалі намінантаў на «Альбом году» — ад «Старога Ольсы» да Макса Каржа


Ілюстрацыйнае фота, цырымонія «Альбом году-2016», на сцэне гурт NABR
Ілюстрацыйнае фота, цырымонія «Альбом году-2016», на сцэне гурт NABR

Беларускі музычны сайт Experty.by апублікаваў сьпіс намінантаў на сваю штогадовую прэмію, што будзе ўручацца ўжо ў дзясяты раз. Для складаньня шорт-лісту экспэрты праслухалі 240 беларускіх альбомаў.

Агулам прэмія Experty.by будзе выдавацца ў 11 намінацыях, галоўная зь якіх — «Найлепшы альбом году». Названыя толькі прэтэндэнты ў пяці тэматычных намінацыях. Яны ж могуць прэтэндаваць на перамогу ў намінацыях «Альбом году» і прызы ад чатырох вэрсіяў журы, а таксама, калі запісаныя па-беларуску, на «Найлепшы беларускамоўны альбом».

Найлепшы дэбютны альбом:

  • Аня Жданава — «Appetiizer»
  • The Glitchhh — «Cordyceps»
  • Ulyanica — «Вясна»

Найлепшы поп-альбом

  • ЛСП — «Tragic City»
  • Макс Корж — «Малый позврослел, ч.2»
  • Naviband — «Иллюминация»

Найлепшы электронны альбом

  • Аня Жданава — «Appetiizer»
  • Vilasipet — «Времена года»
  • Buben Naruszewicz Baisan — «Bulbahuana»

Найлепшы рок-альбом

  • Super Besse — «La Nuit*»
  • Tonqixod — «Колер, якога няма»
  • Zero-85 — «Turriptopsis Nutricula»

Найлепшы фольк-альбом

  • Супольны музычны праект «Песні матчыны з Вушаччыны»
  • «Стары Ольса» — «Вада, хмель і солад»
  • Ulyanica — «Вясна»

Пераможцаў прэміі выбіраюць прафэсійныя музычны крытыкі (17 беларускіх і 5 замежных), прэмію выдадуць 11 красавіка. У мінулых гадах прэміі за «Альбом году» атрымлівалі «Петля пристрастия» (2017), Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014) і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG