Малітва за Курапаты ў цэнтры Менску. ФОТА

Апоўдні каля сабору сабраліся дзьве сотні чалавек

Статкевіча затрымалі да пачатку малебну, на выхадзе з дому. Але былі ягоныя паплечнікі, якія зачыталі ягоны зварот

Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне. Перад пачаткам малебну каля Сьвята-духавага сабору былі затрыманыя актывісты Андрэй Шарэнда і Арцём Чарняк.​​

Некаторыя ўдзельнікі малебну трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі

Малітвы ладзяць у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. Некаторыя прысутныя выказвалі абурэньне або шкадаваньне з гэтай нагоды

Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў прысутных, што акцыя нібыта не санкцыянаваная

Яму адказалі, што санкцыяноўваць малебны ня трэба

У час акцыі-малебну ля сабору затрыманьняў не адбылося, але прысутных здымалі на камэры «людзі ў цывільным». Перад акцыяй быў затрыманы актывіст Антон Чарняк

Малітву распачаў айцец Вікенцій — іераманах Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай уладамі і памеснымі праваслаўнымі цэрквамі

Сьвятары БПЦ Маскоўскага патрыярхату да людзей ля сабору не выходзілі. Таксама ня выйшлі каталіцкія сьвятары, калі два дзясяткі ўдзельнікаў акцыі маліліся ля каталіцкага Архікатэдральнага касьцёлу