Прэмію Багушэвіча далі за кнігу пра Кастуся Каліноўскага

Васіль Герасімчык, архіўнае фота

6 красавіка ў Менску на фэстывалі «Прадмова» былі абвешчаныя вынікі Прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу.

Ляўрэатам стаў гісторык Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда».

Прэмія Францішка Багушэвіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1994 годзе.​ Летась гэтую прэмію атрымаў Уладзімер Лякін за кнігу «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона». Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў цягам 1807–1815 гадоў у элітных фармаваньнях францускай арміі — гвардыі Напалеона.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што пішуць пра Каліноўскага ў польскіх, літоўскіх і расейскіх падручніках

У розныя гады прэмію атрымлівалі Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандар Надсан, Аляксандар Лукашук, Алесь Краўцэвіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць малавядомых фактаў пра Кастуся Каліноўскага