У Менску затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Пра затрыманьне Максіма Вінярскага стала вядома актывісту Леаніду Кулакову ад сваякоў Вінярскага.

Паводле сваякоў актывіста, у менскім ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна пацьведзілі, што Вінярскі знаходзіцца ў гэтай установе.

Леанід Кулакоў мяркуе, што ягонага сябра затрымалі ўвечары 5 красавіка.

«Мы бачыліся зь ім увечары, перад сустрэчай Максім набыў лямпадку, зьбіраўся з ёй пайсьці ў нядзелю да катэдральнага сабору на малітву за Курапаты», — сказаў Кулакоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык

Увечары 5 красавіка ў Курапатах затрымалі яшчэ адну грамадзкую актывістку Вольгу Мікалайчык.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў Курапатах

Таксама былі зноў затрыманыя Павал Севярынец і Ніна Багінская.