Участковая камісія замежнай акругі ў Менску завяршыла падлік галасоў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
Усяго бюлетэні атрымалі 749 грамадзян Украіны. Зь іх
- за Ўладзімера Зяленскага прагаласавала 281 чалавек (37,5%)
- за Пятра Парашэнку — 206 (27,5%)
- за Юрыя Бойку — 58 (7,7%)
- за Аляксандра Вілкула — 56 (7,5%)
- за Ігара Сьмяшко — 43 (5,7%)
- за Анатоля Грыцэнку — 42 (5,6%)
- за Юлію Цімашэнку — 31 (4,1%) выбаршчыкаў.
Ніякіх скаргаў у камісію не паступіла, за выбарамі сачыла чацьвёра назіральнікаў.
Усе было празрыста і добра арганізавана, заявіла Радыё Свабода назіральніца ад Сусьветнага кангрэсу Ўкраінцаў Валянціна Логвiн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Уладзімір Зяленскі пра вынікі Нацынальнага экзыт-полу: гэта пачатак шляху да вялікай перамогі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Парашэнка да выбарнікаў Зяленскага: я пачуў ваш сыгнал
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выбары ва Ўкраіне: паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу ў другі тур выходзяць Зяленскі і Парашэнка