Live. Ва Ўкраіне праходзяць выбары прэзыдэнта. ВІДЭА

Выбарчы ўчастак у Кіеве, 31 сакавіка 2019 года

Сёньня ва Ўкраіне праходзяць выбары прэзыдэнта. У сьпісе кандыдатаў – 39 чалавек. Сачыць за падзеямі можна ў жывой трансьляцыі ўкраінскай службы Радыё Свабода. Эфір будзе доўжыцца да 1 гадзіны ночы без перапынку.

Таксама пра выбары ва Ўкраіне можна даведацца з трансьляцыі тэлеканалу «Настоящее время».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галасуем за будучыню, а не за мінулае, як у Беларусі». Ва Ўкраіне выбіраюць прэзыдэнта ФОТАРЭПАРТАЖ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія ўкраінцы галасавалі ў Менску і Берасьці. Расейскія СМІ на ўчастак не дапусьцілі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выбары прэзыдэнта. Чым яны розьняцца ад беларускіх?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна — Беларусь: з выбарамі і без. ІНФАГРАФІКА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За каго б прагаласавалі беларусы на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы перад выбарамі: «Прыходзіць шэрая маса і выбірае ідыёцкіх прэзыдэнтаў»

Што трэба ведаць пра прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне

  • Выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбыліся ў два туры 31 сакавіка і 21 красавіка 2019 году.
  • Па выніках першага туру найбольш галасоў набралі шоўмэн Уладзімір Зяленскі (за яго прагаласавалі 30,24% выбарнікаў) і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка (15,95%). На трэцім месцы па выніках галасаваньня апынулася Юлія Цімашэнка — 13,40%, далей ідуць Юры Бойка (11,67%) і Анатоль Грыцэнка (6,91%).
  • У другім туры перамог Зяленскі. Паводле папярэдніх вынікаў, ён набраў звыш 73% галасоў, Парашэнка атрымаў каля 24,5%.
  • Прэзыдэнт Украіны выбіраецца на ўсенародных выбарах на пяць гадоў. На гэтую пасаду, як і ў Беларусі, можа прэтэндаваць любы грамадзянін, якому споўнілася 35 гадоў. Заканадаўства абмяжоўвае магчымасьць балятавацца больш чым на два тэрміны.
  • Ва Ўкраіне парлямэнцка-прэзыдэнцкая форма праўленьня. Як вынік, прэзыдэнт мае абмежаваныя паўнамоцтвы: ён прызначае кіраўнікоў сілавых структураў (Службы бясьпекі, Міністэрства абароны, генэральнага пракурора), мясцовых дзяржаўных адміністрацый. Склад ураду і прэмʼер-міністра выбірае парлямэнт, але кандыдатуру на разгляд Вярхоўнай Рады ўносіць прэзыдэнт на падставе прапановы ўрадавай кааліцыі, сфармаванай у Вярхоўнай Радзе пасьля парлямэнцкіх выбараў.

Ілюстрацыйнае фота. Выбары ва Ўкраіне

  • Прэзыдэнт Украіны не адказвае за эканамічную палітыку, але практычна ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты ў часе выбарчай кампаніі маніпулююць выбарнікамі, абяцаючы зьніжэньне тарыфаў, цэнаў, а таксама павелічэньне заробкаў і пэнсій. У той жа час кіраўнік дзяржавы мае права накладваць вэта на законы, ухваленыя парлямэнтам, і пастановы ўраду ў выпадку іх неадпаведнасьці Канстытуцыі.
  • Прэзыдэнт Украіны вызначае замежную палітыку і, адпаведна, прызначае міністра замежных спраў.
  • Адначасова прэзыдэнт Украіны зьяўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сілаў і старшынёй Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, склад якой таксама вызначае кіраўнік дзяржавы.
  • Сёлетнія выбары былі найбольш канкурэнтнымі за ўсю гісторыю незалежнасьці Ўкраіны — для рэгістрацыі кандыдатам у Цэнтральную выбарчую камісію зьвярнуліся амаль 90 грамадзян, былі зарэгістраваныя 44 кандыдаты. Гэта найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта за ўсе гады незалежнасьці краіны: у 1999 годзе ў выбарах прэзыдэнта Ўкраіны ўдзельнічалі 13 кандыдатаў, у 2004-м — 24, у 2010-м — 18, у 2014-м — 21.

Ілюстрацыйнае фота