Эўракамісія аштрафавала Google на паўтара мільярда эўра. Тлумачым за што

Эўракамісія аштрафавала карпарацыю Google на суму амаль паўтара мільярда эўра за парушэньне эўрапейскіх нормаў канкурэнцыі пры разьмяшчэньні рэклямы і вылучэньні яе пры пошуку ў інтэрнэце. Рашэньне прынятае на падставе расьсьледаваньня, якое было пачатае ў 2016 годзе.

Было высьветлена, што з 2006 году кампанія абмяжоўвала кантракты на рэкляму канкурэнтаў. Сьцьвярджаецца, што Google заключаў дамовы зь іншымі сайтам і не дазваляў канкурэнтам разьмяшчаць рэкляму ў іх пошукавых выдачах. Акрамя таго, карпарацыя патрабавала, каб яе ўласная рэкляма атрымлівала прэміяльнае разьмяшчэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія аштрафавала Google на 2.420.000.000 эўра

У 2017-2018 гадах Эўракамісія двойчы штрафавала Google на агульную суму амаль сем мільярдаў эўра за парушэньні ў працы на рынку пошукавых сыстэм і абмежаваньні на пераўсталяваньне аплікацый на мабільных тэлефонах з апэрацыйнай сыстэмай Android.