Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі кампанію Google аштрафавалі на 50 мільёнаў эўра


Кампанія Google павінна будзе заплаціць у Францыі штраф у памеры 50 мільёнаў эўра за парушэньне Агульнага рэглямэнту аб абароне дадзеных Эўрапейскага зьвязу. Такое рашэньне прыняла Нацыянальная камісія па інфарматыцы і правах чалавека Францыі, паведамляе DW.

Google недастаткова «ясна і зразумела» інфармаваў сваіх карыстальнікаў аб тым, як будуць выкарыстоўвацца іх асабістыя дадзеныя, гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя таго, у пагадненьні аб выкарыстаньні асабістых дадзеных карыстальніка для пэрсаніфікаванай рэклямы птушачка, якая дазваляе выкарыстаньне дадзеных, была прастаўленая загадзя, хоць новы эўрапейскі рэглямэнт патрабуе, каб карыстальнік сам прастаўляў яе.

У Google ёсьць магчымасьць апратэставаць штрафныя санкцыі ў судзе.

Эўрапейская рэгулюючая інстанцыя ўпершыню штрафуе глябальную інтэрнэт-кампанію пасьля таго, як у траўні 2018 году ў Эўразьвязе набылі моц новыя правілы абароны асабістых дадзеных, адзначае AFP.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG