Лукашэнка пагаварыў з Назарбаевым і запэўніў, што той заслужыў статус «Лідэр нацыі»

А. Лукашэнка і Н. Назарбаеў

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які прыняў рашэньне сысьці ў адстаўку.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што зь вялікім шкадаваньнем успрыняў гэты крок свайго сябра, паведамляе Белта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку. ВІДЭА

«Размова ў цэлым атрымалася вельмі цёплай. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў дамовіліся абавязкова сустрэцца падчас юбілейнага саміту Эўразійскага эканамічнага саюза, які пройдзе ў Астане ў траўні бягучага года», - гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі.

У тэлефоннай размове Лукашэнка падкрэсьліў, што статус «Лідэра нацыі» Нурсултан Назарбаеў, як першы прэзыдэнт краіны, мае заслужана, паколькі сучасны Казахстан створаны і пабудаваны намаганьнямі Нурсултана Назарбаева.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку можа спадабацца казахстанскі варыянт. Экспэрт пра сыход Назарбаева