Расьсельгаснагляд заяўляе, што Беларусь не ўзмацняе кантроль за транзытам прадукцыі, забароненай да ўвозу ў Расею. Расея выявіла чарговы факт фальшывы транзыт.
Як паведамляе Расьсельгаснагляд, 40 тон сухога малака са Слуцкага камбінату, якія перавозілі ў двух аўтамабілях, паводле дакумэнтаў, зь Беларусі ў Казахстан, былі разгружаныя ў Санкт-Пецярбургу.
Калі быў агледжаны склад у Санкт-Пецярбургу, там знайшлося яшчэ больш за 20 тон сухой малочнай прадукцыі зь Бярозаўскага камбінату, забароненай да ўвозу ў Расею.
На прадукцыю Слуцкага і Бярозаўскага камбінатаў Рассельгаснагляд увёў абмежаваньні раней, і іх увоз на тэрыторыю Расеі не дапускаецца. Цяпер вядзецца адміністрацыйнае расьсьледаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія заводы пастаўляюць у Расею больш малака, чым вырабляюць? Рассельгаснагляд заявіў пра дзіўныя несупадзеньніУ лютым 2019 году кіраўнік Расьсельгаснагляду Сяргей Данкверт абмяркоўваў з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Іванам Сьмільгінем транзыт сельгаспрадукцыі па тэрыторыях краін — членаў Эўразійскага эканамічнага саюзу. Тады Данкверт таксама падкрэсьліваў, што беларускія тавары, якія ідуць транзытам у краіны ЕАЭС, асядаюць у Расеі.
«Да прыкладу, часова абмежаванае да ўвозу ў Расею сухое малако пры перамяшчэньні па тэрыторыі нашай краіны зьнікае і затым выкарыстоўваецца для вырабу фальсыфікаванай прадукцыі, якая пасьля рэалізуецца на расейскім рынку», — адзначае Расьсельгаснагляд.