39 кандыдатаў у прэзыдэнты зарэгістраваныя ва Ўкраіне
Ілюстрацыйнае фота
Канчатковы сьпіс удзельнікаў зацьвердзіла Цэнтральная выбарчая камісія. Выбары ва Ўкраіне адбудуцца 31 сакавіка 2019.
ЦВК Украіны зарэгістравала 44 кандыдата на прэыздэнта, але ў апошні дзень ад удзелу ў выбарчай кампаніі пяцёра кардыдатаў адмовіліся - Дзьмітры Дабрадомаў, Андрэй Садавы, Дзьмітры Гнап, Яўген Мураеў і Сяргей Крыванос. Згодна зь іхнымі заявамі, Цэнтральная выбарчая камісія скасавала іхную рэгістрацыю
У канчатковы бюлетэнь увойдуць 39 кандыдатур.
Сярод іх цяперашні прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка, лідэрка партыі «Батьківщина» Юлія Цімашэнка, Уладзімер Зяленскі ад партыі «Слуга Народу», старшыня Радыкальнай партыі Алег Ляшко, былы кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка, лідэр партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоль Грыцэнка і іншыя.