Прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе Арлем Дэзір спадзяецца, што прысуд галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай адменяць пры абскарджваньні.
Ён лічыць, што пакараньне Золатавай разам зь леташнім перасьледам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і парталу Tut.by могуць аслабіць незалежныя мэдыя ў Беларусі.