У Алжыры тысячы пратэстоўцаў патрабуюць сыходу прэзыдэнта краіны

Абдэль Азіз Бутэфліка (крайні справа) падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель, 17 верасьня 2018

Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў выйшлі 2 сакавіка на вуліцы Алжыру, каб запатрабаваць ад 82-гадовага прэзыдэнта Абдэль Азіза Бутэфлікі адмовіцца ад вылучэньня сваёй кандыдатуры на прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных на 18 красавіка.

У сутычках з паліцыяй пацярпелі больш за 180 чалавек. Цяперашнія пратэстныя выступы сталі самымі маштабнымі з часоў Арабскай вясны 2011 году. Яны пачаліся ў адказ на рашэньне кіруючай партыі «Фронт нацыянальнага вызваленьня» ізноў вылучыць Бутэфліку ў прэзыдэнты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнт Альжыру, які ледзь размаўляе і перамяшчаецца на вазку, трапіў у рэанімацыю. Але ад выбараў не адмаўляецца

Ён узначальвае Алжыр з 1999 году. У 2013 годзе на Бутэфліку быў зьдзейсьнены замах, пасьля якога ён перасоўваецца толькі ў інвалідным крэсьле і рэдка зьяўляецца на публіцы. Швэйцарскія СМІ паведамілі, што Бутэфліка знаходзіцца ва ўнівэрсытэцкай клініцы Жэнэвы.