Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Альжыру, які ледзь размаўляе і перамяшчаецца на вазку, трапіў у рэанімацыю. Але ад выбараў не адмаўляецца


Абдэлязіз Бутэфліка, 2005 год
Абдэлязіз Бутэфліка, 2005 год

Прэзыдэнт Абдэлязіз Бутэфліка знаходзіцца ў аддзяленьні рэанімацыі шпіталя пры Жэнэўскім унівэрсытэце. Пра гэта паведаміў у суботу тэлеканал Al Mayadin.

Паводле яго інфармацыі, 81-гадовы палітык быў дастаўлены ў Швайцарыю на самалёце ў амаль непрытомным стане, і лекары вельмі хвалююцца за яго жыцьцё.

Першы інсульт здарыўся з Бутэфлікам у 2013 годзе. З тых часоў алжырскі лідэр перамяшчаецца толькі ў інвалідным крэсьле. Ён з цяжкасьцю гаворыць і вельмі рэдка зьяўляецца на публіцы, праводзячы шмат часу ў замежных клініках. Аднак гэтая акалічнасьць не перашкодзіла яму ў лютым вылучыць сваю кандыдатуру на чарговы пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнцкія выбары ў Альжыры адбудуцца ў красавіку.

У сталіцы Альжыру і іншых гарадах краіны, тым часам, праходзяць масавыя маршы пратэсту. Іх арганізавалі лідэры апазыцыі, якія выказалі сумнеў у здольнасьці прэзыдэнта рэальна кіраваць дзяржавай, і патрабуюць ад Бутэфлікі зьняць сваю кандыдатуру.

У красавіку споўніцца 20 гадоў, як Абдэлязіз Бутэфліка кіруе Альжырам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG