Лукашэнка гаварыў больш за 7 гадзін. Гэта рэкорд?

«Вялікая размова» Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі

Па працягласьці трансьляцыі сёньняшняя прэсавая канфэрэнцыя стала найдаўжэйшай у гісторыі. Але гэта з улікам 15-хвіліннага перапынку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках

Два гады таму, 3 лютага 2017 году, Аляксандар Лукашэнка правёў прэсавую канфэрэнцыю для беларускіх і замежных мэдыяў, якая цягнулася 7 гадзін 21 хвіліну. Сёньняшняя пачалася ў 10.30 і скончылася ў 17.56. Гэта значыць, яна заняла 7 гадзін 26 хвілін. Але з гэтага часу трэба адняць 15 хвілін перапынку.

Выходзіць, што сама прэсавая канфэрэнцыя цягнулася 7 гадзін 11 хвілін і стала другой па працягласьці ў гісторыі размоў Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі.