Украінскія паліцыянты запусьцілі флэшмоб «Я — Бандэра!». Гэта адбылося пасьля таго, як 9 лютага адзін з праваахоўнікаў выгукнуў «кладзіся, Бандэра» падчас затрыманьня актывістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бандэра — імя героя, а ня лаянка». Віцэ-сьпікерка ўкраінскага парлямэнту скрытыкавала паліцыюУ прыватнасьці, флэшмоб падтрымалі начальнік дэпартамэнту патрульнай паліцыі Яўген Жукаў і ягоны першы намесьнік Аляксей Білашыцкі.
«Я — Бандэра! Я — афіцэр паліцыі! Я служу ўкраінскаму народу! Я не падтрымліваю заклікі "кладзіся, Бандэра"! Я не падтрымліваю захоп любых будынкаў! Я абараняю і буду абараняць сваю краіну і свой народ!» — пішуць паліцыянты.
9 лютага падчас затрыманьня актывістаў у Кіеве адзін з паліцыянтаў выгукнуў па-расейску «кладзіся, Бандэра». 10 лютага начальнік паліцыі Кіева Андрэй Крышчэнка папрасіў прабачэньня за словы падначаленага.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў адкрыла крымінальную вытворчасьць па факце магчымых неправамерных дзеяньняў паліцыі падчас затрыманьня удзельнікаў акцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна абвясьціла дзень нараджэньня Бандэры памятнай датайСьцяпан Бандэра быў адным з кіраўнікоў нацыяналістычнага супраціву ва Ўкраіне ў 1940-1950-я гады.