Пяць карцінаў, аўтарства якіх прыпісваюць лідэру нацыскай Нямеччыны Адольфу Гітлеру, не знайшлі пакупнікоў на аўкцыёне ў нямецкім Нюрнбэргу. Пачатковыя цэны на карціны былі ад 19 тыся да 45 тысяч эўра.
Мэр Нюрнбэргу Ульрых Малі раней асудзіў аўкцыён як прыклад «кепскага густу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрлінская паліцыя сканфіскавала карціны ГітлераАўкцыённы дом Weidler ня стаў камэнтаваць прычыны правалу, але паведаміў, што пазьней можа адбыцца паўторны аўкцыён. Як піша брытанскае выданьне The Guardian, пакупнікоў маглі адпалохаць як высокія цэны гэтак і сумневы ў сапраўднасьці аўтарства карцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 80 гадоў «Крыштальнай ночы». Як пачынаўся ГалакостСярод твораў, выстаўленых на продаж быў краявід з горным возерам, а таксама плеценае крэсла са свастыкай, якое, як мяркуецца, належала Гітлеру.
Аўкцыённы дом Weidler арганізаваў «спэцыяльны продаж» ў Нюрнбэргу — горадзе, дзе ў 1945 годзе пачаўся суд над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына дазволіла свастыку ў кампутарных гульнях