Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі пачнуць рабіць якасныя лыжы

Аляксандар Лукашэнка падчас «Менскай лыжні-2019»

Але для спартоўцаў топ-узроўню экіпіроўку будуць закупляць у сусьветных вытворцаў, заявіў кіраўнік Беларусі падчас «Менскай лыжні-2019». Ягоныя словы цытуе БелТА.

Да наступнай зімы ў Беларусі наладзяць вытворчасьць якасных лыжаў. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка распавёў журналістам падчас афіцыйнага спартовага сьвята «Менская лыжня-2019».

Таксама ён адзначыў, што спартовыя мерапрыемствы добра ўплываюць на імідж краіны.

«За гэта — імідж краіны, піяр сапраўдны — цяпер плацяць сотні мільёнаў долараў», — сказаў Лукашэнка.

У чэрвені ў Беларусі мусяць прайсьці Эўрапейскія гульні, якія будуць каштаваць бюджэту Беларусі мінімум 72 мільёны даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будуць каштаваць Эўрагульні для Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выступіў на «Менскай лыжні» разам з сынам Мікалаем, ягоная каманда перамагла