Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выступіў на «Менскай лыжні» разам з сынам Мікалаем, ягоная каманда перамагла


Мікалай Лукашэнка на «Менскай лыжні-2019»

Другое месца заняла каманда Гарадзенскага аблвыканкама, а трэцяе каманда Савету міністраў, піша БелТА. У камандзе разам з Аляксандрам Лукашэнкай выступалі Дар’я Домрачава, Сьвятлана Канашэнка і Мікалай Лукашэнка.

У Менску праходзіць афіцыйнае спартовае сьвята «Менская лыжня-2019». Традыцыйна ў гэтым мерапрыемтсве ўдзельнічаюць беларускія чыноўнікі, спартоўцы, прадстаўнікі сілавых структур. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у біятлоннай эстафэтнай гонцы.

У складзе эстафетнага квартэту разам з кіраўніком Беларусі, які завяршаў гонку, выступілі Сьвятлана Канашэнка, якую называюць асабістай доктаркай Лукашэнкі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і Мікалай Лукашэнка.

Каманда Лукашэнкі перамагала на такім жа спаборніцтве як мінімум тройчы, у 2003, 2005, 2013 годзе.

Агулам у «Менскай лыжне-2019» удзельнічае больш за 5 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG