Лукашэнка выступіў на «Менскай лыжні» разам з сынам Мікалаем, ягоная каманда перамагла

Мікалай Лукашэнка на «Менскай лыжні-2019»

Другое месца заняла каманда Гарадзенскага аблвыканкама, а трэцяе каманда Савету міністраў, піша БелТА. У камандзе разам з Аляксандрам Лукашэнкай выступалі Дар’я Домрачава, Сьвятлана Канашэнка і Мікалай Лукашэнка.

У Менску праходзіць афіцыйнае спартовае сьвята «Менская лыжня-2019». Традыцыйна ў гэтым мерапрыемтсве ўдзельнічаюць беларускія чыноўнікі, спартоўцы, прадстаўнікі сілавых структур. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у біятлоннай эстафэтнай гонцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў міністрам спорту свайго ахоўніка. «Генэрал не спрацаваў, таму бралі ніжэй, хоць ня вельмі нізка»

У складзе эстафетнага квартэту разам з кіраўніком Беларусі, які завяршаў гонку, выступілі Сьвятлана Канашэнка, якую называюць асабістай доктаркай Лукашэнкі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і Мікалай Лукашэнка.

Каманда Лукашэнкі перамагала на такім жа спаборніцтве як мінімум тройчы, у 2003, 2005, 2013 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку запрасілі на інаўгурацыю новага імпэратара Японіі

Агулам у «Менскай лыжне-2019» удзельнічае больш за 5 тысяч чалавек.