Больш за 40 тысяч чалавек узялі ўдзел у пахаваньні мэра Гданьску. ФОТА

Гданьск

Урну з прахам мэра Гданьска Паўла Адамовіча пахавалі ў капліцы Марыяцкай базылікі, адной з найбуйнейшых цагляных цэркваў сьвету.

Reuters

​У пятніцу ўвечары труну зь целам Паўла Адамовіча перавезьлі з Эўрапейскага цэнтру салідарнасьці, які месьціцца ў сядзібе гістарычнай Гданьскай верфі, дзе ўзьнік рух «Салідарнасьць». Адамовіч быў актыўным удзельнікам апазыцыйнага руху ў часы Польскай Народнай Рэспублікі.

Reuters

У апошні шлях трагічна загінулага мэра праводзілі больш за 40 тысяч гараджан.

Reuters

​​У пахавальнай урачыстасьці ўзялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі.

Reuters

​На імшы таксама прысутнічалі старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і ўсе былыя прэзыдэнты Польшчы Лех Валэнса, Аляксандар Квасьнеўскі і Браніслаў Камароўскі.

Дачка Паўла Адамовіча Антаніна, жонка Магдалена і брат Пётр Адамовіч

Ад Сярэднявечча ў Марыяцкай базыліцы хавалі самых заслужаных жыхароў гораду. На сёньняшні дзень там спачываюць парэшткі больш як 40 чалавек.

Мэр Гданьска Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму нападніку Стэфану В. пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрыяў беларускай мове і аб’езьдзіў усю Беларусь. 8 фактаў пра мэра Гданьску, якога атакавалі з нажом